Усе навіны

На Кубку Афрыкі журналісты ўчынялі бойкі, абражалі гульцоў і танцавалі «амаль аголеныя» на трыбунах. CAF узмацніла правіла для СМІ

4 лютага, 15:04
1

Правакацыйныя паводзіны афрыканскіх журналістаў выклікалі ўзмацненне правіл на Кубку Афрыкі.

Канфедэрацыя афрыканскага футбола (CAF) адзначыла «Нарастаючыя непрыстойныя і непрафесійныя паводзіны некаторых прадстаўнікоў СМІ».

Напрыклад, пасля матчу Гана – Мазамбік акрэдытаваныя журналісты абражалі гульцоў і палаяліся з трэнерам зборнай Ганы. Пасля паражэння ад Экватарыяльнай Гвінеі (0:4) гульцы Кот-д’Івуара таксама падвергліся агрэсіі з боку рэпарцёраў. Пасля гульняў Сенегал – Гвінея і Марока – ПАР адбыліся сутычкі паміж прадстаўнікамі СМІ.

Асобна вылучаецца яшчэ адзін выпадак, які адбыўся пасля матчу Сенегал – Кот-д`Івуар (1:1, па пенальці - 4:5): акрэдытаваны івуарыйскі рэпарцёр пасля перамогі выканаў танец на трыбуне «амаль аголены», што было зафіксавана на відэа.

З-за падобных здарэнняў CAF узмацніла правілы для СМІ і параілася з паліцыяй, як прадухіліць падобнае ў будучыні.

«CAF сустрэлася з мясцовым арганізацыйным камітэтам і паліцыяй, каб абмеркаваць сітуацыю і знайсці рашэнні. Хоць мы разумеем, што ўсе мы футбольныя фанаты і горача любім свае зборныя, ад журналістаў чакаецца захаванне прафесійных стандартаў», – заявілі ў CAF.

CAF таксама паведаміла, што выключыць і пазбавіць акрэдытацыі любога супрацоўніка СМІ, які мае дачыненне да «дзікіх святкаванняў і абразы калег», а таксама аб нулявой цярпімасці да боек сярод журналістаў.