Усе навіны

Заўзятары «Вулверхэмптана» – Пачэціна: «Раніцай цябе звольняць!»

4 лютага, 20:20

Сёння ў матчы 23 тура АПЛ «Чэлсі» дома прайграў «Вулверхэмптану» (2:4).

Падчас матчу заўзятары «Вулверхэмптана» пачалі скандаваць «Раніцай цябе звольняць!» у адрас аргентынскага трэнера «сініх» Маўрысіа Пачэціна.

Пачаціна ўзначальвае «Чэлсі» з траўня 2023 года.

Пасля 23 тураў АПЛ «сінія» ідуць на 11-м месцы.