Усе навіны

Дзяржынскі «Арсенал» можа змяніць назву на «Арсенал-РЖД», у кіраўніцтве клуба могуць з'явіцца людзі з «Лакаматыва» («Вуха»)

5 лютага, 23:01

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», у сувязі з запланаваным супрацоўніцтвам дзяржынскага «Арсенала» з маскоўскім «Лакаматывам» у беларускім клубе можа адбыцца шэраг зменаў.

Паводле крыніцы, клуб можа змяніць назву на «Арсенал-РЖД». У такім выпадку зменіцца і клубны лагатып.

Таксама маскоўскі клуб плануе аддаваць у арэнду 17-19 летніх гульцоў і першыя часы ажыццяўляць мінімальнае фінансаванне «Арсенала».

Інсайдар паведамляе, што ў структуры «Арсенала» магчыма з'яўленне людзей з «Лакаматыва» якія могуць заняць месцы ў кіраўніцтве клуба.