Усе навіны

Ермаковіч працягнуў кантракт з «Гомелем»

13 лютага, 20:17

Беларускі нападаючы Кірыл Ермаковіч працягнуў кантракт з «Гомелем». Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

Ермаковіч гуляе за «Гомель» яшчэ з 2022 года. За апошнія два сезоны ён згуляў за «бела-зялёных» у 53 матчах вышэйшай лігі, Кубка Беларусі і Лігі канферэнцый. У іх Ермаковіч вызначыўся чатырма галамі і чатырма асістамі. Даведацца, за якія яшчэ клубы гуляў гэты футбаліст можна тут.