Усе навіны

Анатоль Байдачны: «У ЧБ застаецца тое, што ўвогуле не цікава. Бракуе і ўдзельнікаў, і фінансаў, і ўзроўня гульні»

13 лютага, 23:57

Экс-трэнер зборнай Беларусі, расіянін Анатоль Байдачны расказаў, чым займаецца ў Беларусі і ці ходзіць на футбольныя матчы.

– Жывеце да гэтага часу ў Мінску?

– Так. Па Беларусі, дарэчы, таксама шмат езджу. Вельмі шмат у краіне гістарычных помнікаў аднавілі. У Беларусі вельмі багатая гісторыя. Гэта ж былое Вялікае княства Літоўскае, якое было проста вялізным. Гэтая эпоха пакінула пасля сябе розныя палацы, сядзібы, помнікі. Заклікаю расіян падарожнічаць па Беларусі! Вельмі ўсё прыгожа, дагледжана.

– Вы казалі, што беларускі футбол вас не цікавіць. Чаму?

– Ну, што заўсёды з сябе ўяўляў беларускі футбол? Гэта было мінскае «Дынама», якое дастаткова паспяхова гуляла ў чэмпіянаце СССР, станавілася чэмпіёнам і прызёрам краіны. І, думаю, калі ўсё развалілася і ўсе разбегліся па сваіх кутах, ніводны чэмпіянат постсавецкай прасторы не стаў такім цікавым і магутным, як гэта было ў СССР.

Калі Расія яшчэ вялізная сама па сабе і там ёсць футбол, то з чэмпіянатам Беларусі гэта непараўнальна. У Беларусі бракуе і ўдзельнікаў, і фінансаў, і ўзроўню гульні. Калі хтосьці з'яўляецца – адразу едзе ў Расію. А тут застаецца тое, што ўвогуле не цікава. Таму і сам я рэдка на трыбунах бываю. Хоць перыядычна клічуць, прыходжу на футбол у Мінску на «Дынама», але ў большай ступені дзеля таго, каб сустрэцца з тымі, з кім гуляў – пагутарыць і паглядзець, хто жывы, здаровы, – сказаў Байдачны.