Усе навіны

Лотыш і Драздовіч перайшлі ў «Астравец»

14 лютага, 21:30

Максім Лотыш і Арцём Драздовіч падпісалі кантракт з «Астраўцом».

23-гадовы Лотыш сезон-2023 правёў у «Слоніме», дзе адыграў 39 матчаў і набраў 5+1 па сістэме «гол+пас».

Апошнім клубам 25-гадовага Арцёма Драздовіча сталі «Асіповічы», дзе ён за паўтара года ў 41 сустрэчы аформіў 2+5.

Нагадаем, што «Астравец» заняў 12 месца ў мінулым сезоне Першай лігі.