Усе навіны

Сяргей Мацвейчык: «Слаба веру, што VAR з'явіцца ў ЧБ так хутка»

15 лютага, 08:11

Абаронца «Гомеля» Сяргей Мацвейчык распавёў аб магчымым з'яўленні VAR у чэмпіянаце Беларусі.

– У наступным годзе ў беларускі футбол прыйдзе сістэма VAR. Як вы ставіцеся да гэтага?

– Пакуль што слаба веру, што яна з'явіцца так хутка. Ацэньваю з'яўленне VAR нармальна, хоць яна мне і не падабаецца, але калі ва ўсім свеце ёсць, то чаму не? Футбол змяняецца, так што новаўвядзенні – гэта нармальна, – сказаў Мацвейчык.