Усе навіны

Шэраг гульцоў адмовіліся ехаць у «Славію» праз нежаданне працаваць з Біёнчыкам

15 лютага, 13:11

«Славія» працягвае падрыхтоўку да новага сезону. Крыніцы Tribuna.com паведамілі, што некаторыя футбалісты адмовіліся ад пераходу ў каманду з-за галоўнага трэнера Івана Біёнчыка.

– Шмат чулi проста, што не ўсім атрымоўваецца знайсці агульную мову з трэнерам, не кожнага Біёнчык здольны прыняць, скажам так, ды і летась здараліся канфлікты з гульцамі, у прыватнасці, з тым жа Андрэем Панюковым [які перайшоў у БАТЭ].

Таму нават калі клуб прапануе нядрэнныя грошы, не ўсе на іх згаджаюцца, – на ўмовах ананімнасці кажа адзін з прадстаўнікоў белфутбола, знаёмы з сітуацыяй у сёлетняй «Славіі».

Усе трансферы клуба па спасылцы.