Усе навіны

Хаві: «Мне сказалі, што згодна з Big Data «Барселона» – лідар па створаных момантах»

18 лютага, 13:27

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў перамогу над «Сельтай» (2:1) у 25-м туры Ла Лігі.

«Мы гулялі добра, але да фінальнай траціны – там не хапала завяршальнага пасу. А так, мы дамінавалі, супернік жа прарабіў добрую працу ў абароне ля ўласных варот.

Гэта «пакутлівы» трыўмф, але жаданы. У каманды ёсць правільнае стаўленне і адданасць. Сёння нам было цяжка, але з камандай усё добра. Я задаволены гэтым крокам наперад і трыма ачкамі. Мне сказалі, што згодна з Big Data мы – лідары па створаных момантах», – дадаў Хаві.

«Барселона» ідзе трэцяй у табліцы – 2 ачкі адставання ад «Жыроны» і 7 пунктаў ад «Рэала», але ў іх яшчэ матчы ў запасе.