Усе навіны

Модрыч адхіліў прапанову Анчалоці далучыцца да яго трэнерскага штаба, харват плануе згуляць на ЧС-2026

21 лютага, 11:44

Паўабаронца «Рэала» Лука Модрыч не хоча пасля заканчэння сезона пачынаць працу ў трэнерскім штабе Карла Анчалоці, паведамляе Cadena SER.

Нагадаем, раней італьянскі трэнер зрабіў такую прапанову харвату. Кантракт Модрыча з «Рэалам» заканчваецца гэтым летам.

Модрыч усё яшчэ бачыць сябе ў ролі гульца на высокім узроўні на працягу наступных некалькіх гадоў. У паўабаронцы былі прапановы з Саудаўскай Аравіі мінулым летам, але ён іх адхіліў, бо Анчалоці абяцаў яму ролю фундаментальнага гульца для каманды, нягледзячы на ўзрост.

38-гадовы паўабаронца нічога не мае супраць «Рэала», але вырашыў пакінуць клуб пасля завяршэння сезона. Модрыч хоча паехаць на ЧС-2026, калі да таго моманту яму не будуць дапякаць траўмы.

Модрыч у гэтым сезоне забіў 1 гол і аддаў 5 асістаў за 28 матчаў (16 у аснове). Статыстыка тут.