Усе навіны

Карлас Алос: «Імкнуся быць блізкім да футбалістаў зборнай Беларусі. Было б цікава паслухаць Штанге пра яго вопыт»

24 лютага, 09:10

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алас распавёў пра свой стыль кіравання камандай.

– Шмат хто кажа, што вам удалося разняволіць гульцоў. Што робіце для гэтага?

– Я імкнуся быць блізкім да футбалістаў і дапамагчы ім праявіць лепшыя якасці. Паўтараю, што пры стоадсоткавай канцэнтрацыі яны могуць перамагчы любога суперніка. І наадварот, калі няма поўнай сфакусаванасці на гульні, то мы здольныя саступіць каму заўгодна. Трэба старацца дамагацца поспеху і не думаць, што ты горш за кагосьці. Спрабую данесці да гульцоў гэтыя думкі.

– Вас ужо параўноўваюць з першым замежным трэнерам нашай зборнай Берндам Штанге. Здаецца, вы з ім незнаёмыя – а хацелі б пагутарыць?

– Чаму не? Было б цікава паслухаць пра яго вопыце. Ён жа ў свой час апынуўся ў такой жа сітуацыі, як я цяпер, – сказаў Алос.