Усе навіны

Трое гульцоў «Цэнтра футбола» перайшлі ў брэсцкае «Дынама»

25 лютага, 15:51

Шэрагі брэсцкага «Дынама» папоўнілі брамнік Даніла Кашцялян, абаронца Аляксей Кажаноўскі і паўабаронца Данііл Ларчук. Пагадненне з кожным з іх падпісана на 3 гады.

Кашцялян, Кажаноўскі і Ларчук правялі папярэдні сезон у другой лізе ў «Цэнтры футбола». 2024 клуб павінен быў гуляць у першай лізе, але бос «Цэнтра футболу» Зайцаў заявіў пра зняццё каманды з турніру.