Усе навіны

Дэвіс хоча атрымліваць у «Баварыі» 20 млн еўра ў год, клуб не гатовы плаціць такую суму

27 лютага, 14:19

Альфонса Дэвіс патрабуе ад «Баварыі» заробак у 20 млн еўра ў год, паведамляе журналіст Крысціян Фальк.

Паводле яго інфармацыі, Дэвіс просіць у клуба 20 млн еўра за год па новым кантракце. Мюнхенскі клуб не гатовы плаціць Дэвісу такую суму.

Дзеючае пагадненне Альфонса з «Баварыяй» заканчваецца летам 2025 года. Раней паведамлялася, што канадзец вусна дамовіўся з «Рэалам» аб трансфэры ў гэтым ці ў наступным годзе.

Статыстыка 23-гадовага абаронцы – тут.