Усе навіны

Рубен Невеш: «Не адчуваю розніцы паміж саудаўскай і еўрапейскімі лігамі»

27 лютага, 22:34

Партугальскі паўабаронца «Аль-Хілаля» Рубен Невеш заявіў, што пакуль не збіраецца вяртацца ў Еўропу.

«Я не адчуваю розніцы паміж саудаўскай і еўрапейскімі лігамі. Не планую вяртацца хуткім часам.

Саудаўская ліга можа стаць адной з найлепшых на працягу двух гадоў.

Якасць гульцоў, якія прыязджаюць сюды, выдатная. Падобна не PlayStation», – сказаў Невеш.

Нагадаем, 26-гадовы футбаліст перайшоў у «Аль-Хілаль» з «Вулверхэмптана» летам мінулага года за 55 мільёнаў еўра.

У гэтым сезоне на яго рахунку 5 галоў і 9 дзейсных перадач у 35 матчах.