Усе навіны

«Барселона» можа спыніць супрацоўніцтва з Nike, якое доўжыцца з 1998 года, і пачаць гуляць у футболках ўласнага брэнда

1 сакавіка, 19:16

Паводле інфармацыі Sport, «Барселона» гатова спыніць супрацоўніцтва з Nike і пачаць гуляць у футболках уласнага брэнда.

Клуб некалькі месяцаў займаецца пошукамі альтэрнатывы амерыканскай кампаніі і ўжо мае прапанову ад Puma на крыху больш за 100 млн еўра за сезон, што перавышае 85 млн, якія каталонцы зараз атрымліваюць па кантракце з Nike да 2028 года.

Іншым варыянтам з'яўляецца стварэнне ўласнага брэнда. Гэта будзе зроблена праз кампанію BLM, якая рэалізуе ўсё неспартыўнае адзенне і іншыя тавары пад брэндам «Барселоны».

Прэзідэнт каталонцаў Жаан Лапорта перакананы, што з уласным брэндам клуб заробіць значна больш грошай.

Канчатковае рашэнне павінна быць прынятае на працягу сакавіка, хоць асобныя крыніцы паведамляюць аб наступным тыдні (4-10 сакавіка – Tribuna.com).

Нагадаем, Nike і «Барселона» пачалі супрацоўніцтва ў 1998 годзе. Першая хатняя форма выглядала так: