Усе навіны

Фабрэгас пра тэн Хага: «Не ведаю яго гульнявога плана, не ведаю, ці ёсць у яго структура, якая ў яго ідэя»

2 сакавіка, 12:40

Былы паўабаронца Сеск Фабрэгас выказаўся адносна галоўнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд» Эрыка тэн Хага.

«Я не ведаю яго гульнявога плана, не ведаю, ці ёсць у яго структура, не ведаю, якая ў яго ідэя.

Прынамсі пры Сульшэры план быў – добра абараняцца і праводзіць добрыя контратакі», – сказаў Фабрэгас ў інтэрв'ю BBC.

Нагадаем, 36-гадовы іспанец зараз займае пасаду асістэнта галоўнага трэнера «Кома» з Серыі Б.

Да канца мінулага года ён быў в.а. галоўнага трэнера, але 24 снежня скончыўся тэрмін часовага дазволу на працу ад Федэрацыі футбола Італіі, таму Фабрэгасу прыйшлося перайсці на пасаду асістэнта з-за адсутнасці ліцэнзіі.

Каманда ідзе на 4-м месцы ў турнірнай табліцы, якое дазваляе згуляць у плэй-оф за права выхаду ў Серыю А. Да другога месца, якое гарантуе павышэнне ў класе, 2 балы.