Усе навіны

Прамудраў пра прэміяльныя за сезон-2023: «Тарпеда-БелАЗ» выканаў усе абавязацельствы»

5 сакавіка, 22:45

Капітан «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Прамудраў пракаментаваў фінансавую сітуацыю ў жодзінскім клубе.

– Ці ўсе атрымалі прэміяльныя за мінулы сезон?

– Так, канешне. Увогуле праблем няма. Клуб выканаў усе свае абавязацельствы. Усё выдатна.

– Ці можна казаць, што сёння «Тарпеда» – адзін з трох самых стабільных клубаў з пункту гледжання фінансаў? На мой погляд – так.

– Я не ведаю, як у іншых клубах, але калі браць, напэўна, топ-3 мінулага сезону, то, думаю, так, канешне, – адказаў Прамудраў.