Усе навіны

Заўзятары мiнскага «Дынама» вывесілі банеры «Са святам, дзяўчынкі» і лога БАТЭ ў кветцы

6 сакавіка, 20:12

6 сакавіка ў першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі мінскае «Дынама» мінімальна абыграла БАТЭ (1:0).

Падчас матча заўзятары сталічнай каманды вывесілі банер «Са святам, дзяўчынкі», а побач – лагатып БАТЭ ўнутры кветкі.

Нагадаем, фанацкі рух мінскага «Дынама» з 2020-га байкатуе матчы ў адказ на фальсіфікацыю выбараў і гвалт «сілавікоў» беларускага рэжыму.