Усе навіны

Васілевіч пра з'яўленне VAR у Беларусі: «Мы ўсе гатовы, але не за грошы АБФФ. Кошт пытання для клуба – у раёне 62,3 тысячы даляраў»

8 сакавіка, 17:36

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў пра кошт ўкаранення VAR у Беларусі для клубаў.

– Хадзілі чуткі, што VAR ўвядуць з наступнага сезону. Наколькі гэта праўдзіва ці нават не варта зважаць?

– Пачну з таго, што сістэма VAR на сённяшні дзень не такая дарагая, як усе сабе яе ўяўляюць. Тут як і ўсё новае: некалі мабільны тэлефон з сэнсарным экранам быў вельмі дарагім. Цяпер гэта рэч, пра якую не задумваемся і нават шукаем нейкія нюансы, каб задаволіць свае запатрабаванні. Гэтак жа і сістэма VAR: за гэтыя гады яна зведала пэўныя змены. Вырабляецца ўсё больш прымочак, якія з-за насычэння рынку таннеюць.

Мы зыходзілі з эканамічнай сістэмы разліку, заснаванай на VAR-мабілях, што прымяняецца на гульнях зборнай. Фірмы, якія па кантракце абслугоўвае матчы зборных і клубаў, - гэта розныя фірмы. Бачым, што ў нашай дастаткова кампактнай краіне можам выкарыстоўваць дадзеную сістэму. Ужо зрабілі першы крок па навучанні арбітраў.

Па-першае, патрэбны людзі, якія будуць працаваць з гэтым. У хуткім часе пачнецца другі этап, у рамках якога навучым яшчэ больш людзей. З боку кадраў будзем гатовы да гэтага, але з тэхнічнай, з-за эканамічных цяжкасцей, федэрацыя не гатова самастойна ўкараняць дадзеную сістэму. Па вялікім рахунку, у гэтым мусяць быць зацікаўленыя клубы. Калі ім яна не патрэбная, то і федэрацыі таксама важная ўжо ў другой ступені.

Кошт пытання – гэта не адзіны камень спатыкнення. На сённяшні дзень судзейскі камітэт і дэпартамент судзейства шукаюць прыватнага фундатара, які жадаў бы ўпершыню гісторыі ўкараніць VAR. Спадзяюся, у нас атрымаецца. Вядзем размовы з шэрагам кампаній, але не ўсе гатовы ўзяць на сябе цэлы комплекс.

– А клубы зараз гатовыя ці яны супраціўляюцца?

– Вы ж разумееце, што мы ўсе гатовыя, але не за нашы грошы (усміхаецца). Кошт пытання для клуба, як бы банальна гэта ні гучала, складзе ў раёне 200 тысяч рублёў (62,3 тысячы долараў – Tribuna.com). Калі клубы будуць гатовы ўкараняць VAR, то і мы, адпаведна, таксама.

Але разумеем, што ёсць розныя каманды, якія ставяць перад сабой розныя задачы. Хтосьці змагаецца за чэмпіёнства, а хтосьці – за выжыванне. Упэўнены, што справядлівасці хочуць і тыя, і іншыя, – сказаў Васілевіч.