Усе навіны

Сяргей Кісляк: «Козырам брэсцкага «Дынама» стане хатні стадыён»

9 сакавіка, 10:04

Паўабаронца брэсцскага «Дынама» Сяргей Кісляк распавёў пра гатоўнасць каманды да сезону.

– Як прайшла перадсезонка, гатовая каманда да новага футбольнага года?

– У цэлым нармальна. Перадсезонка – гэта такі перыяд для кожнага футбаліста, у якім трэба шмат працаваць, уваходзіць у тонус, набіраць фізічную форму. Прайшла ў нас у штатным рэжыме з добрымі нагрузкамі. Зараз да нас дадаліся шмат новых гульцоў і таму камандзе трэба некаторы час, каб стварыўся баяздольны калектыў. Думаю, што ўсё будзе нармальна.

– За кошт чаго Берасце ў гэтым сезоне зможа навязаць барацьбу камандам вышэйшай лігі?

– Ведаю дакладна, што нашым козырам стане хатні стадыён. У нас цудоўныя заўзятары, якія нас падтрымліваюць нягледзячы на не вельмі ўдалыя вынікі. Каманда гэта адчувае. Напэўна, гэта адно з галоўных пераваг. А ў астатнім усё залежыць ад нас, выходзіць на кожную гульню і аддавацца цалкам. Паказваць сваю якасную гульню, – сказаў Кісляк.