Усе навіны

Вашкевіч пра 0:1 з «Тарпеда-БелАЗ»: «Першы блін выйшаў камяком, хоць моманты ў «Арсенала» былі»

17 сакавіка, 15:55

Галоўны трэнер «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч падвёў вынікі сустрэчы з «Тарпеда-БелАЗ» (0:1)

«Першы блін выйшаў камяком. Разлічвалі на іншы вынік. Разумелі, што гуляем супраць адной з найлепшых камандаў Беларусі. Але мы рыхтаваліся да сустрэчы, хлопцы былі поўныя рашучасці праявіць свае найлепшыя якасці. Нажаль, зрабіць гэта не атрымалася. Хоць моманты ў нас былі.

Самае галоўнае – у нас ёсць магчымасць паляпшэння нашай гульні. Мы спрабавалі зрабіць гэта па ходзе матча, перабудаваць схему, узмацніць атаку пасля прапушчанага мяча, але нічога не прынесла выніку. Віншуем суперніка з перамогай. Са свайго боку мы будзем імкнуцца гуляць на перамогу ў кожнай сустрэчы», – адзначыў Вашкевіч.