Усе навіны

Агент Шкурына Ісаеў: «Цікавасць да Іллі з боку «Балонні» сапраўды ёсць, пакуль рана казаць пра перамовы»

18 сакавіка, 22:58

Агент Іллі Шкурына Валерый Ісаеў пракаментаваў чуткі пра інтарэс «Балонні» да 24-гадовага нападніка.

«Цікавасць да Іллі з боку «Балоні» сапраўды ёсць. Прадстаўнікі клуба прыязджалі і праглядалі футбаліста на матчы «Сталі». Пакуль рана казаць пра перамовы з італьянскім клубам, на мяне і футбаліста пакуль ніхто не выходзіў», – сказаў Ісаеў.

У гэтым сезоне Шкурын правёў 24 матчы ў вышэйшай лізе Польшчы, забіў 12 галоў і аддаў пяць асістаў. Статыстыка – тут.