Усе навіны

Роні Дэйла пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Бругэ» – каманда ідзе на 4-м месцы ў чэмпіянаце Бельгіі

19 сакавіка, 09:04

«Бругэ» звольніў Роні Дэйла з пасады галоўнага трэнера каманды.

Нарвежскі трэнер узначальваў каманду з пачатку сезона. Разам з «Бругэ» Дэйла правёў 49 матчаў, атрымаў 28 перамог, 11 нічыіх, 10 гульняў прайграў.

Раней Дэйла працаваў галоўным трэнерам «Селтыка», «Валерэнгі», «Нью-Ёрк Сіці» і «Стандарда».

«Бруге» ідзе чацвёртым у чэмпіянаце Бельгіі, у красавіку правядзе паядынку 1/4 фіналу Лігі канферэнцый супраць ПАОК.

Да канца сезона пасаду галоўнага трэнера зойме Нікі Хаен, які ўзначальваў маладзёжную каманду «Бругэ».