Усе навіны

Сяргей Кісляк: «Калі брэсцкае «Дынама» будзе гуляць з жаданнем і ствараць моманты, то вынік будзе нядрэнны»

19 сакавіка, 13:10

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк падзяліўся меркаваннем аб камандзе.

– Падбіраецца добры калектыў. Для новага калектыва патрэбны час. Будзем працаваць, старацца. Спадзяюся ўсё будзе добра. У мінулым годзе паставілі задачу быць у пяцёрцы. Але ў нас тады ўвогуле няўдалы сезон быў.

Цяпер усё толькі пачынаецца. Калі будзем гуляць з жаданнем і ствараць моманты, то вынік будзе нядрэнны, – сказаў Кісляк.