Усе навіны

Лука Роткавіч: «Жадаю ўдачы Чарнагорыі, але ніколі не буду казаць дрэнна пра Беларусь, шанцы ў таварыскім матчы роўныя»

19 сакавіка, 20:19

Экс-гулец мінскага «Дынама», чарнагорца Лука Роткавіч падзяліўся думкамі пра таварыскі матч зборнай Беларусі з Чарнагорыяй, які адбудзецца 21 сакавіка ў Анталлі.

«Думаю, суадносіны сіл тут прыкладна пяцьдзесят на пяцьдзесят. Да таго ж гэта таварыская сустрэча – ніколі не ведаеш, хто і як будзе гуляць. У беларусаў ёсць кваліфікацыя, ёсць узровень – гэта сто працэнтаў.

Але самае галоўнае, каб удзельнікі матча абышліся без траўм. Напэўна абодва трэнеры захочуць паспрабаваць новых маладых футбалістаў. Яны ёсць і ў складзе зборнай Беларусі, і ў Роберта Прасінечкі. Прагноз? Думаю, рахунак тут наогул не важны. Галоўнае, каб каманды прадэманстравалі добры футбол. Досвед паказвае, што ніколі не прадбачыш, чым можа завяршыцца падобная сустрэча. Шанцы роўныя. Канешне, жадаю поспеху Чарнагорыі, але ніколі не буду казаць дрэнна пра Беларусь», – сказаў Роткавіч.