Усе навіны

Сёння Куртуа правядуць аперацыю, яму зашыюць меніск, на якім разышліся швы 9-гадовай даўніны

20 сакавіка, 11:50

The Athletic паведаміў падрабязнасці новай траўмы брамніка «Рэала» Цібо Куртуа, якую ён атрымаў на ўчорашняй трэніроўцы.

Гаворка пра праблемы з меніскам правага калена. У бельгійца разышліся швы, накладзеныя яшчэ ў 2015 годзе, калі ён таксама атрымаў пашкоджанне меніска.

20 сакавіка Куртуа перанясе аперацыю. Хірургічнае ўмяшанне правядзе лекар Мануэль Леес, які раней аперыраваў брамніка пасля траўмы крыжападобных звязкаў левага калена.

Адзначаецца, што 31-гадовы брамнік прапусціць да 7 тыдняў. Гісторыя ўсіх траўм Куртуа тут.