Усе навіны

«Рэал» разлічвае на падпісанне Альфонса Дэвіса

22 сакавіка, 17:12

«Рэал» упэўнены, што падпіша Альфонса Дэвіса.

Cadena SER паведамляе, што мадрыдскі клуб разлічвае на набыццё абаронцы, кантракт якога з «Баварыяй» заканчваецца ў 2025 годзе, за 50 млн еўра. Перамовы пачнуць з сумы ў 35 млн еўра, але, як лічыць «Рэал», за кошт бонусаў яна павялічыцца да 50 млн.

Яму прапануюць 4-гадовы кантракт на 10, 5 млн еўра ў год. «Баварыя» не можа прапанаваць Дэвісу такі заробак, бо гэта зламала б струкутуру заробкаў у клубе.

Здзелку не закрылі афіцыйна, таму што ў «Баварыю» прыйшоў новы спартовы дырэктар. Мадрыдскі клуб не хоча выстаўляць новае кіраўніцтва мюнхенцаў з дрэннага боку, бо ў будучыні ім, верагодна, давядзецца зноў весці перамовы.

У гэтым сезоне Дэвіс забіў адзін мяч і зрабіў тры рэзультатыўныя перадачы за 31 матч у складзе «Баварыі». Ягоную статыстыку можна знайсці тут, а кар'еру паглядзець можна тут.