Усе навіны

Беларус Лапкес упершыню трапіў у заяўку матча МЛС

24 сакавіка, 16:25

Мінулай ноччу ў матчы МЛС «Шарлот»«Каламбус Кру» (2:0) упершыню ў заяўку на матч трапіў беларускі галкіпер «Каламбуса» Станіслаў Лапкес.

Лапкес – сын беларускага фехтавальшчыка і ўдзельніка АГ Дзмітрыя Лапкеса.

Малады галкіпер – выхаванец менскага «Дынама», там ён быў капітанам. З юнацкай камандай «Каламбуса» (U-17) у 2022 годзе Лапкес дайшоў да фіналу MLS NEXT і стаў лепшым галкіперам Кубка.

Пасля 5 матчаў МЛС «Каламбус Кру» займае 4-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі. Уся табліца тут, а тут можна паглядзець на ўсю кар'еру Станіслава Лапкеса.