Усе навіны

Грымальда пра магчымы трансфер: «Магу гарантаваць – я засяроджаны на «Байеры»

24 сакавіка, 23:25

Абаронца «Байера» Алекс Грымальда пракаментаваў чуткі пра ягоны трансфер у іншы клуб.

«Я ўжо некалькі гадоў граю на самым высокім узроўні. Мінулы сезон быў вельмі добры, а гэты проста неверагодны.

Не думаю, што пра маю будучыню мала кажуць, асабліва калі кожнае лета мяне звязваюць з рознымі клубамі. Я толькі магу гарантаваць, што засяроджаны на «Баеры».

Хабі Алонса вельмі важны для мяне, таму што першы год заўсёды складаны з пункту гледжання адаптацыі, а ён дапамог мне зрабіць гэта хутчэй. Ён давяраў мне з першай хвіліны, і я проста хачу скарыстацца гэтым, каб развівацца», – сказаў Грымальда.

Нядаўна 28-гадовы іспанец атрымаў свой другі выклік у зборную.

У гэтым сезоне Грымальда правёў 37 матчаў, забіў 11 галоў і аддаў 14 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.