Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Ідзе вялікая падрыхтоўка да вераснёўскіх матчаў – важна наладзіць ніткі гульні з усімі гульцамі»

26 сакавіка, 08:53

Нападаючы зборнай Беларусі і партугальскай «Арокі» Уладзіслаў Марозаў пракаментаваў паражэнне каманды ў спарынгу са зборнай Чарнагорыі (0:2).

– Даляцелі выдатна. Хлопцы выляталі з Мінска, а я вылятаў з Порту. Амаль адначасова дабраліся да гатэля, адзначу, што ўмовы тут таксама добрыя.

– Гэта быў таварыскі матч, але ці важны вам быў вынік?

– У любым выпадку вынік важны, але цяпер таварыскія гульні, таму трэба напрацаваць сувязі. Але зараз ідзе вялікая падрыхтоўка да вераснёўскіх матчаў. Важна наладзіць ніткі гульні з усімі гульцамі.

– Ці былі карэкціроўкі ў другім тайме? Усё ж крыху агрэсіўней вы гулялі.

– Схема крыху памянялася, таму што мы пачыналі гуляць 3-4-3, а ў другім паспрабавалі згуляць 3-5-2. Думаю, што ў другім тайме мы дадалі ў хуткасцях і ўдалося ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, хаця і не атрымалася забіць. У нас усё наперадзе.

– Як навічкі ўліваюцца ў каманду, улічваючы, што Максіма Кірэева ў камандзе не было да гэтага.

– Думаю, што ўсе выдатна ўліваюцца ў склад, хлопцы адчуваюць сябе ўпэўнена. Максім Кірэеў у сваім дэбютным матчы добра сябе праявіў. Ды і ўвогуле атмасфера ў нас вельмі прыемная. Трэба проста працаваць на трэніроўках і рыхтавацца да гульняў, – сказаў Марозаў.