Усе навіны

Жаржынья можа вярнуцца ў Серыю А – яго кантракт з «Арсеналам» заканчваецца летам

30 сакавіка, 14:25

Жаау Сантуш, агент паўабаронцы «Арсенала» Жаржынья распавёў аб магчымым вяртанні гульца ў Серыю А.

«Ён хоча выйграць Еўра-2024 разам са зборнай Італіі.

Ягоны кантракт з «Арсеналам» заканчваецца ў чэрвені, і яны пакуль не тэлефанавалі нам аб падаўжэнні. Хутка пагаворым.

Калі ён не застанецца ў «Арсенале», то можа вярнуцца ў Серыю А», – сказаў Сантуш.

Нагадаем, у пачатку кар'еры Жаржынье выступаў за «Верону», «Самбаніфачэсе» і «Напалі». Разам са зборнай Італіі ён станавіўся пераможцам Еўра-2020.

У гэтым сезоне Жаржынье правёў 29 матчаў за «Арсенал», забіў 1 гол і аддаў 1 асіст.