Усе навіны

Віталь Кутузаў: «Зразумеў, што Кандрацьеў не павінен трэніраваць зборную Беларусi»

28 сакавіка, 13:55

Былы нападаючы зборнай Беларусі Віталь Кутузаў адрэагаваў на інтэрв'ю экс-трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева.

– Інтэрв'ю Георгія Пятровіча вельмі пазнавальнае, такой шмат інфармацыі цікавай. Мне стала яго вельмі шкада, па-добраму, па-чалавечы, я гавару гэта шчыра.

З іншага боку, я зразумеў, што такі трэнер не мусіць трэніраваць нацыянальную зборную. Не хапіла энергіі, не хапіла камунікацыі. Хочацца, каб напаўнялася аура вакол трэнера паветрам электрычным, які зарадзіць рабят.

Я гэтага не адчуў. Аргумент амаладзіў каманду для мяне таксама не аргумент. Можна выклікаць проста іншых футбалістаў 19 гадоў, і ты амаладзіў каманду. Вынікі казалі пра адваротнае. З пункту гледжання таго, што ён сышоў з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай, у мяне ўсё лагічна.

Іншая справа, як ён сышоў. Усё ж я лічу, што чалавек дастаткова заслужаны ў беларускім футболе. І таму, мусіць, тут варта разабрацца. Я думаю, што ёсць пэўныя інстанцыі, якія мусяць вынесці правільны вердыкт. Жадаю ўсім дабра і Георгію Пятровічу поспеху, – сказаў Кутузаў.