Усе навіны

Ягор Лукашэнка: «Па прыходзе ў «Энергетык-БДУ» адразу ж адчуў, што такое дарослы футбол, – патрабаванні і чаканні вышэй»

29 сакавіка, 16:23

Навічок «Энергетыка-БДУ» абаронца Ягор Лукашэнка распавёў пра адаптацыю ў клубе.

– Як прыняў цябе калектыў?

– У каманду ўліўся даволі нядрэнна, таму што ведаў многіх хлопцаў. З некаторымі гуляў разам, з некаторымі – у супрацьлеглых камандах. Каманда вельмі маладая, таму агульную мову знайсці было проста.

– Што можаш сказаць пра хлопцаў?

– Які маральны дух у распранальні і як яны настроены да сезону? Усе хлопцы вельмі пазітыўныя і добрыя. Настрой на сезон вельмі баявы, бо перад камандай стаіць сур'ёзная задача.

– Што можаш сказаць пра трэнерскі штаб? Ці заўважыў якія-небудзь адрозненні паміж «Энергетыкам» і «Дынама Мінск»?

– Трэнерскі штаб пастаянна працуе з камандай, заўсёды спрабуе падказаць і знайсці агульную мову з кожным гульцом. З адрозненняў – толькі патрабаванні. Раней я гуляў у акадэміі, а па прыходзе сюды адразу ж адчуў, што такое дарослы футбол. І патрабаванні і чаканні вышэй.

– З якімі хлопцамі маеш зносіны часцей за ўсё не толькі на трэніроўках, але і за межамі футбольнага поля?

– Сам па сабе я чалавек таварыскі. Магу завязаць размову з усімі. Таму складана вылучыць кагосьці канкрэтнага з кім бы я часцей размаўляў. Думаю, што дакладна магу сказаць, што ўвесь час размаўляю з Іллём Казаковым, бо мы разам прыйшлі з акадэміі і да гэтага выдатна размаўлялі, – падзяліўся Лукашэнка.