Усе навіны

Стоўнз і Уокер не згуляюць з «Арсеналам»

29 сакавіка, 16:25

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла на прэс-канферэнцыі паведаміў, што абаронцы Джон Стоўнз і Кайл Уокер прапусцяць матч з «Арсеналам» у 30-м туры АПЛ.

Абодва футбалісты не згуляюць у цэнтральным матчы тура з-за траўм. Між тым, коўч «гараджан» заявіў, што брамнік Эдэрсан адчувае сябе лепш, але невядома, ці згуляе ён у нядзелю.

Матч «Манчэстэр Сіці»«Арсенал» адбудзецца 31 сакавіка, пачатак у 19:30. Турнірная табліца АПЛ тут.