Усе навіны

Паола Мальдзіні з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду спартыўнага дырэктара «Ньюкасла»

29 сакавіка, 19:45

«Ньюкасл» працягвае пошукі замены Дэну Эшуарту на пасаду спартыўнага дырэктара клуба.

Як паведамляе Inews, галоўным кандыдатам з'яўляецца былы спартыўны дырэктар «Манака» Пол Мітчэл. Таксама клуб разглядае варыянты з Паола Мальдзіні, які пакінуў пасаду тэхнічнага дырэктара «Мілана» ў чэрвені 2023-га, і дырэктарам «Спортынга» Уга Віянай. Працу абодвух высока ацэньваюць у англійскім клубе.

Таксама прадстаўнікі «Ньюкасла» размаўлялі з былым дырэктарам «Ромы» Тыягу Пінту, і кантактавалі з Руі Педра Брасам з «Бенфікі».

Нагадаем, Дэн Эшуарт пакінуў сваю пасаду ў лютым. Ён далучыцца да «Манчэстэр Юнайтэд».