Усе навіны

Герашчанка пра нічыю з «Арсеналам»: «У любым выпадку адзін бал мы зарабілі. Лічу, што заслужана»

29 сакавіка, 22:20

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка пракаментаваў нічыю з «Арсеналам» (0:0) у другім туры ЧБ.

– Баявая гульня, як і чакалася. Каманда саперніка кваліфікаваная, арганізаваная, футбалісты маладыя і забіяцкія. У «Арсенала» высокая арганізацыя гульні: шчыльнасць і кампактнасць паміж лініямі. Вядома, цяжка выкрываць такую абарону. Варта адзначыць, што мы таксама нядрэнна згулялі ў абароне, асабліва гэта датычыцца другога тайма. Па першай палове гульні ёсць пытанні па некалькіх эпізодах. Калі казаць у цэлым, то былі шанцы ў саперніка, у нас таксама было некалькі нядрэнных момантаў. Баявая нічыя.

– Першы зароблены бал дадае аптымізму?

– Канешне, прыемней, калі на рахунку ёсць адно ачко, а не нуль. У любым выпадку адзін бал мы зарабілі, лічу, што заслужана. Вынік таксама заканамерны.

– Галоўны трэнер суперніка адзначыў, што ў іх гульню ўнеслі карэктывы ўмовы надвор'я. На дзеянні вашай каманды дождж неяк паўплываў?

– Ды не, я б не сказаў. Дождж быў усяго хвілін 15-20. Варта адзначыць, што працаўнікі стадыёна добра падрыхтавалі поле. Для гэтай пары года, я лічу, яно проста топ, – сказаў Герашчанка.