Усе навіны

Дзяніс Кавалевіч: «Сітуацыя з трансферным банам «Шахцёра» шакавала»

31 сакавіка, 10:39

Нападаючы «Шахцёра» Дзяніс Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра трансферны бан.

– Наколькі на каманду ўплывае трансферны бан? Ці хапае камандзе сіл ці трэба яшчэ павялічваць ростар?

– Вядома, гэтая сітуацыя нас шакавала, але нічога, будзем выбірацца. Гэта ўжо не нашае пытанне, усё будзе вырашацца ў кабінетах. Для нас, для маладых, гэта вялікі шанц, і мы будзем працаваць, каб ім скарыстацца.

– У цэлым, як ацэньваеце сілы каманды?

– Добра ацэньваю. Разумеем адзін аднаго з паўслова. Трэнер ставіць задачу – мы выконваем усе яго патрабаванні. Бачу вялікае жаданне ў маладых, так што будзем змагацца да канца.

– З якім настроем падыходзіце да наступнага тура? Над чым трэба папрацаваць?

– Не са станоўчымі эмоцыямі, гэта дакладна, бо не ўдалося сёння перамагчы. На наступным тыдні папрацуем над завяршэннем, тады прыйдуць галы і перамогі, – сказаў Кавалевіч.