Усе навіны

Міслінтат блізкі да вяртання ў дортмундскую «Барусію»

1 красавіка, 13:38

Па інфармацыі журналіста Фларыяна Плетэнберга, Свен Міслінтат блізкі да вяртання ў дортмундскую «Барусію».

51-гадовы немец стане або новым спартыўным дырэктарам, што верагодней, або тэхнічным.

Неўзабаве ён падпіша з 8-кратным чэмпіёнам Бундэслігі доўгатэрміновы кантракт.

Нагадаем, Міслантат ужо працаваў у дортмундскім клубе з 2006-га па 2017 год, адказваючы збольшага за скаўцкі аддзел.

Менавіта пры ім «Барусія» падпісвала, напрыклад, Ілкая Гюндагана, Матса Хумельса, П'ера-Эмерыка Абамеянга, Роберта Левандоўскі і Усмана Дэмбелі.

Пасля працаваў у «Арсенале» (кіраўнік скаўцкага аддзела), «Штутгарце» (спартыўны дырэктар) і «Аяксе» (тэхнічны дырэктар).