Усе навіны

«Славія» правяла свой найлепшы старт у ЧБ з 1999 года

8 красавіка, 10:01

«Славія» паўтарыла найлепшы старт у сваёй гісторыі ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы дзевяць ачкоў пасля трох тураў.

Мінулы раз такіх вынікаў камандзе ўдалося дабіцца ў сезоне-1999. Тады «Славія» заняла другое месца ў ЧБ.

Наступны матч «Славія» правядзе 14 красавіка супраць «Шахцёра».