Усе навіны

Трэнер «Партызана» Януш: «Новы фармат Д3 будзе садзейнічаць развіццю маладых футбалістаў»

11 красавіка, 22:02

Галоўны трэнер «Партызана» (Д3) Мікалай Януш падзяліўся меркаваннем аб рэформах другой лігі.

– Сыходжу са сваіх назіранняў і трохгадовага досведу выступаў у другой лізе. І хачу сказаць, што пастаўленая першапачаткова мэта, накіраваная на масавасць футбола, са з'яўленнем добрых каманд, на мой погляд, ужо дасягнута.

Неабходна далейшае развіццё, трэба рухацца далей. На прыкладзе «Партызана» можна ўбачыць, што мы не хочам станавіцца прафесійнай камандай, але і ў першынстве вобласці нам гуляць ужо нецікава.

Новы фармат вельмі падыходзіць такім камандам, як «Партызан», якія перараслі ўзровень вобласці, але не збіраюцца станавіцца прафесіяналамі. Таксама новая форма правядзення будзе садзейнічаць развіццю маладых футбалістаў, якія зараз знаходзяцца ў дублях каманд вышэйшай лігі. Яны атрымліваюць гульнявую практыку, моцны супраціў менавіта на мужчынскім узроўні, а не ў гульнях паміж сабой у першынстве дублёраў, – сказаў Януш.