Усе навіны

Былая жонка Кака пра тое, чаму расталася з бразільцам: «Ён быў занадта ідэальны»

13 красавіка, 18:44

Караліна Сяліка, былая жонка Кака, распавяла пра прычыны разводу з экс-гульцом «Мілана» і «Рэала».

«Кака ніколі мне не здраджваў, ён добра да мяне ставіўся. Ён падарыў мне цудоўную сям'ю, але я не была шчаслівая, чагосьці не хапала.

Праблема была ў тым, што ён быў занадта ідэальным для мяне», – сказала Сяліка.

Кака скончыў кар'еру ў 2017-м, апошнім клубам бразільца быў «Арланда Сіці».