Усе навіны

Палмер – адзін з самых маладых аўтараў покера ў гісторыі АПЛ

16 красавіка, 08:50

Учора, 15 красавіка, «Чэлсі» разграміў «Эвертан» у матчы 33-га тура АПЛ – 6:0.

4 галы на рахунку паўабаронцы Коўла Палмера (13', 18ʼ, 29ʼ, 64ʼ).

Футбаліст стаў адным з самых маладых аўтараў покера ў гісторыі Прэмʼер-лігі, забіўшы ва ўзросце 21 гады і 345 дзён.

Малодшымі былі толькі Майкл Оўэн (18 гадоў 314 дзён), Робі Фаулер (20 гадоў 167 дзён) і Якубу Аегбені (21 год 175 дзён).

Нагадаем, Палмер дагнаў Холанда ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату Англіі і зараз дзеліць з ім першае месца (па 20 галоў).