Усе навіны

Хаві: «Рафінья будзе нашым ключавым гульцом у матчы з «ПСЖ»

16 красавіка, 09:30

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві падзяліўся думкамі аб другім матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ».

«Рафінья быў вельмі важны для нас у гэтым сезоне. Ён не толькі забіваў і раздаваў перадачы, але надзейна гуляў у абароне. Заўтра ён стане нашым ключавым іграком.

Як я магу матываваць Ямаля і Кубарсі? Яны задаюць пытанні і заўсёды прымаюць ва ўсім удзел. Гэта вечар Лігі чэмпіёнаў. Ім не патрэбная дадатковая матывацыя.

У заўтрашнім матчы галоўныя – футбалісты, а не трэнеры. Будзем спадзявацца, што яны будуць у добрым настроі, бо ўсё будзе залежаць ад іх.

«Манжуік» павінен стаць катлом для сапернікаў, нам патрэбна падтрымка заўзятараў. У нас будуць цяжкія моманты. Будуць моманты, калі «Парыж» прымусіць нас трываць. Гэта не «Камп Ноў», але спадзяемся, што ўсё будзе вельмі падобна», – сказаў Хаві.

Папярэдні матч 1/4 фіналу ЛЧ паміж камандамі Хаві і Энрыке скончыўся з лікам 3:2 на карысць каталонцаў. 16 красавіка «Барселона» будзе прымаць «ПСЖ» на Алімпійскім стадыёне імя Люіса Компаньса.