Усе навіны

Іван Біёнчык: «Ёсць пяць каманд, з якімі «Славіі» цяжка супернічаць»

16 красавіка, 11:35

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык назваў 5 клубаў, з якімі камандзе з Мазыра цяжка сапернічаць сёлетнім сезоне ЧБ.

– Мы ў кожным матчы хочам атрымаць поспех, хочам перамагчы. Аддаём сабе справаздачу, што ёсць буйныя каманды, каманды абласных цэнтраў – і Гродна, і Гомель, і Брэст. Ёсць Жодзіна, ёсць мiнскае «Дынама». І мы разумеем, што з гэтымі камандамі на дадзены момант нам цяжка супернічаць – не толькі з пункту гледжання менавіта гульні, а з пункту гледжання і побыту, і ўсяго зместу.

Мы развіваемся, праходзім станаўленне. Я рады, што мы перамаглі ў чатырох матчах. Лічу, мы эфектыўна гулялі, прычым варыятыўна: дзесьці ў пазіцыйным нападзе і з мячом, а дзесьці, наадварот, аддавалі суперніку ініцыятыву і выкарыстоўвалі тыя агрэхі, якія меркавалі рэалізоўваць.

Мяне радуе тое, што мы зараз гнуткія, варыятыўныя з пункту гледжання сістэмы, стратэгіі, любых іншых матываў. Так што мы развіваемся, рухаемся, бачым канчатковую кропку. Але калі гэтая кропка будзе дасягнута – пакуль мне складана сказаць, – завіў Біёнчык.