Усе навіны

Расійскі нападаючы «Арсенала» Радзікоўскі прызнаны найлепшым гульцом чацвёртага тура ЧБ

16 красавіка, 11:47

Расійскі нападаючы «Арсенала» Дзмітрый Радзікоўскі прызнаны найлепшым гульцом 4-га тура Вышэйшай лігі па версіі АБФФ.

Нагадаем, што галявы дубль Радзікоўскага дапамог «Арсеналу» абгуляць «Іслач» (2:0) у чацвёртым туры ЧБ, дзякуючы чаму яго прызналі найлепшым гульцом сустрэчы.

Пасля 4-х тураў «Арсенал» займае шостае месца ў турнірнай табліцы ЧБ, на рахунку каманды з Дзяржынска 5 ачкоў.