Усе навіны

Гулец «Славіі» Сазончык: «Мы заслугоўвалі перамогу больш, чым «Арсенал»

30 красавіка, 21:50

Паўабаронца «Славіі» Сяргей Сазончык падвёў вынікі матчу супраць дзяржынскага «Арсенала» (3:0).

– Задаволены сваім вяртаннем на поле, але, лічу, што не варта надаваць гэтаму вялікае значэнне, бо трэба працягваць працаваць, паляпшаць сваю гульню і набіраць кандыцыі.

Імкнуліся рэалізаваць усё, што задумвалі. Самае галоўнае – гэта тое, што ў канцы гульні даціснулі суперніка і здабылі буйную перамогу. Для каманды гэта вельмі важна, асабліва ментальна.

У любым выпадку мы заслугоўвалі перамогу больш, чым каманда супернікаў. У нейкія моманты гульні «Арсенал» мог узяць гульню на сябе, але ў хуткім часе мы вярталі перавагу і ў выніку даціснулі суперніка, павялічыўшы розніцу ў ліку да трох галоў.

Заўсёды жадаецца забіць больш. Не ў кожнай гульні можа атрымацца зарабіць важкую перавагу, аднак мы над гэтым упарта працуем і як у сённяшняй гульні, эфектыўна рэалізуем свае моманты. Менавіта сёньня ў нас гэта і атрымалася.

– Пытанне да трэнерскага штаба, але ўсё ж цікава пачуць тваё меркаванне. На поле ў 6 турах выходзілі практычна ўсе палявыя ігракі, акрамя Данііла Прудніка. Як думаеш, калі трэнерскі штаб пачне давяраць месца ў старце маладому цэнтральнаму абаронцу?

– Вы правільна прымецілі: гэтае пытанне больш падыходзіць да трэнерскага штаба. Лічу Данііла таленавітым хлопцам і добрым чалавекам, у яго ўсё наперадзе. Самае галоўнае – працягваць упарта працаваць і чакаць свайго шанцу. Упэўнены, у яго будзе ўсё выдатна, – сказаў Сазончык.