Усе навіны

Аль-Хелайфі пра Энрыка: «У нас сапраўды выдатны менеджэр, лепшы ў свеце»

17 красавіка, 11:28

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі пракаментаваў выхад каманды ў 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў пасля перамогі над «Барселонай».

«Усе змагаліся адно за аднаго, кожны быў ваяром. Усе вельмі хацелі патрапіць у паўфінал.

У нас сапраўды выдатны мэнэджар, лепшы ў свеце», – сказаў Аль-Хелайфі ў інтэрв'ю Canal Plus.

Нагадаем, у першым паядынку парыжане ўступілі з лікам 2:3, але ў другім перамаглі 4:1.

Пачынаючы з 29-й хвіліны каталонцы гулялі ў меншасці, на той момант лік быў 1:0 на карысць каманды Хаві.