Усе навіны

Анчалоці – першы трэнер, які тройчы выбіў каманды Гвардыёлы з Лігі чэмпіёнаў

18 красавіка, 12:50

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці стаў першым трэнерам, які тройчы выбіў Пепа Гвардыёлу з Лігі чэмпіёнаў.

Раней мадрыдцы на чале з Анчалоці выбівалі Гвардыёлу з паўфіналу ў 2022 годзе, а таксама з паўфіналу ў 2014, калі той узначальваў «Баварыю».

У абодвух выпадках «Рэал» у выніку выйграваў трафей.

Трэці раз Анчалоці выбіў Гвардыёлу з ЛЧ учора, 17 красавіка, калі «Рэал» перамог «Сіці» у серыі пасляматчавых пенальці.

У паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Рэал» згуляе супраць «Баварыі».