Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Хацеў бы ўвайсці ў трэнерскі штаб Ганчарэнкі»

18 красавіка, 16:31

36-гадовы беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка прызнаўся, што хоча ўвайсці ў трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі.

– Вас Ганчарэнка гадаваў яшчэ з дубля ў БАТЭ. Пасля заканчэння кар'еры хацелі б увайсці ў яго трэнерскі штаб?

– Вядома, хацеў бы. Ён у нейкай ступені мой футбольны бацька. Але хацець – гэта адно, а рэаліі – зусім іншае.

Я не задумваўся над тым, чым буду займацца пасля завяршэння кар'еры, – сказаў Філіпенка.

Поўная статыстыка футбаліста па спасылцы.