Усе навіны

Паўабаронца «Гомеля» Барсукоў: «Рады першай хатняй перамозе. І гульня добрая, і момантаў шмат стварылі»

28 красавіка, 21:12

Паўабаронца «Гомеля» Яўген Барсукоў пракаментаваў матч супраць «Мінска» (2:0).

– Яўген, з перамогай! Як ацаніць гульню?

– Выдатныя эмоцыі! Рады першай хатняй перамозе. І гульня добрая, і момантаў шмат стварылі. Заслужана перамаглі. Рухаемся наперад! Нам не было куды адступаць, трэба было толькі выйграваць.

– Ці паднёс «Мінск» нешта нечаканае сваёй гульнёй?

– Ды не, яны такія ж, як і ўсе іншыя спаборнікі ў чэмпіянаце. Проста маладыя, шмат энергіі ў іх. Рыхтаваліся, настройваліся, атрымалі важную перамогу.

– Сёння «Гомель» адчуваў праблемы з рэалізацыяй, з чым гэта звязана?

– Былі моманты, нават і ў мяне. Думаю, забей мы раней другі гол, усё б скончылася раней. А так, усе хлопцы малайцы, усё супер!

– У другім тайме вам аказвалі дапамогу, было непрыемнае сутыкненне. Як адчуваеце сябе цяпер?

– Усё нармальна, звычайны момант. Простае сутыкненне.

– Наступныя дзве гульні «зялёна-белыя» правядуць на выездзе. Каманды з Наваполацка і Брэста зараз у нядрэннай форме, як будзеце рыхтавацца да гэтых сустрэч?

– Будзем настройвацца так, як і на ўсе матчы: толькі на перамогу. А там ужо паглядзім, як выйдзе, – сказаў Барсукоў.